Усё ў яго атрымліваецца

Галоўныя падзеі

Для Дзмітрыя Ражко з ААТ “Семежава” ўборачная ў якасці старшага камбайнера ўжо трэцяя. Сёлета іх экіпажу быў уручаны новенькі КЗС-1218.

“Тэхніка выдатная, — расказвае малады механізатар. — У кабіне нават спёка хоць бы што. Ні ў якае параўнанне не ідзе з камбайнам, на якім працаваў мой бацька. Памятаю, калі быў малы, маім самым вялікім жаданнем было стаць камбайнерам, як тата. Як бачыце, яно спраўдзілася”.

Пасля заканчэння школы Дзмітрый, памятаючы сваю дзіцячую мару, паступіў у Капыльскі СПЛ, дзе і атрымаў прафесію механізатара. У ААТ “Семежава” ён ужо працуе гадоў сем. Можна сказаць, часткова замяніў свайго бацьку, хаця той і цяпер працягвае шчыраваць у роднай гаспадарцы.

Разам са сваім напарнікам Сяргеем Кіенем Дзмітрый стараецца працаваць так, каб чуць у свой адрас толькі добрыя словы. І гэта ў яго атрымліваецца.

Маргарыта САКОВІЧ

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *