Па таленты — у народ

Культура

У сельскіх клубных установах Капыльшчыны праходзіў раённы агляд  тэматычных канцэртных праграм. Удзел у ім прынялі калектывы аматарскай творчасці і асобныя выканаўцы з 24 клубных устаноў. Агляд праходзіў у рамках рэспубліканскай акцыі “Ты ў сэрцы маім, Беларусь!”

Удзельнікі мастацкай самадзейнасці Семежаўскага ЦКіА

Добрае ўражанне пакінула выступленне калектыва аматарскай творчасці Цімкавіцкага СДК. У тэматычнай  праграме пад назвай “Мы — артысты!” сапраўды раскрыліся творчыя здольнасці ўсіх удзельнікаў, асабліва А. і У. Острыкавых,  Дз.  Сельвановіча,  А. Лосевай, Н. Ткачук, М. Гужова, В. Радкевіч, В. Верамея, Дз. Татура, З. Азарчык. Рознабаковую  работу  з калектывамі вакальна-харавога жанру, высокі мастацкі ўзровень рэпертуару паказалі самадзейныя артысты і кіраўнікі Быстрыцкага СДК: ансамблі — дзіцячы вакальны,  інструментальнай  музыкі,  жаночы вакальны, салісты — А. Уласовіч, У. Чэмікаў,  Н. Кіеня — актыўныя ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці гэтай клубнай установы. Высокае выканальніцкае майстэрства,  добры густ у падборы рэпертуару прадэманстравалі ўдзельнікі  мастацкай  самадзейнасці Ляшнянскага  СДК.   Не  першы год радуюць сваёй   творчасцю  жыхароў  раёна Л. Стрэлкіна, Г. Яфімчык, Г. Чаркас, А. Ждан, Г. Гарашчэня, Т. Максіменя.

Яркі нацыянальны каларыт, мастацка-выразнае вырашэнне канцэртнай праграмы прадэманстравалі калектывы Семежаўскага ЦКіА (“Вясковыя гісторыі”) і Лоцвінскага СДК (“На завалінцы”). Таленавітыя спявачкі з народнай манерай выканання В. Касач і В. Шэлег даставілі  некалькі прыемных хвілін аматарам народнай песні. А юны спявак Саша Парчанаў удала выканаў  песню “Мабільны тэлефон”. Высокі ўзровень выканальніцтва  паказалі самадзейныя артысты з Лоцвін —  І. Ладнюк, Ж. Пісарык, І. Хмялеўская,  В. Шыманская.

На сцэне - быстрыцкія артысты.

Арыгінальнае  вырашэнне канцэртнай праграмы  знайшлі работнікі Навасёлкаўскага СДК. Выступленне А. і Н. Крывецкіх, І. Віцебскага, М. Галубовіч, І.Сінкевіча не пакінулі  прысутных раўнадушнымі. Не засталася незаўважанай канцэртная праграма “Жыліхаўская хваля” з удзелам ансамбля народнай песні ”Пяшчота”, дуэта  ў складзе А. Каруннай і А. Бабко.

Увагі заслугоўвалі выступленні калектываў Скабінскага, Грозаўскага, Старыцкага, Камсамольскага СДК, Песачанскага ЦКіА, Харытонаўскага клуба-бібліятэкі.

Канцэртныя праграмы лепшых устаноў культуры  адзначаны дыпломамі ў наступных  намінацыях: за мастацкае  ўвасабленне і нацыянальны каларыт канцэртнай праграмы —  Семежаўскі Цэнтр культуры і адпачынку; за высокі мастацкі ўзровень рэпертуару — Быстрыцкі СДК; за  мастацка-выразнае рашэнне канцэртнай праграмы — Лоцвінскі СДК; высокі мастацка-эстэтычны густ і высокае выканальніцкае майстэрства канцэртнай праграмы — Цімкавіцкі  СДК; арыгінальнае вырашэнне   канцэртнай праграмы — Навасёлкаўскі СДК; высокі  мастацкі ўзровень выканання  канцэртных нумароў — Ляшнянскі СДК; за арганізацыю работы аматарскіх калектываў і актыўны ўдзел у  раённым аглядзе — Новадоктаравіцкі СК; падрыхтоўку вядучых канцэртнай праграмы — Слабадакучынскі сельскі клуб.

Лепшыя  канцэртныя  нумары  ўвойдуць у  праграму заключнага  канцэрта раённага агляду.

Валянціна Зарамбоўская,

мастацкі кіраўнік  РЦК, член журы

Фота Таццяны БОХАН

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *