На старце — сельскія жыхары

Спорт

Стартавала круглагадовая раённая спартакіяда сельскіх жыхароў, якая складаеццца з 9 відаў спорту. Першым стаў міні-футбол, дзе 16 каманд, падзеленыя на тры групы, змагаюцца за высокія месцы турніру. Дзве каманды ўжо заваявалі права працягваць барацьбу ў фінале. Гэта – футбольныя дружыны «Бабоўня» і «Жыліхава». Сёння вызначацца яшчэ два фіналісты з другой групы, у якую ўвайшлі «Семежава», «Мажа-Агра», «Старыца-Агра», «Капыльскае» і «Прамень». А заўтра за выхад у фінал будуць змагацца ўдзельнікі трэцяй групы — «Браткава», «Прагрэс-2010», «Піянер-Агра», «Скабін», «Грозава-агра» і «Лясное». Фінал адбудзецца 18 лютага на ФОКу.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *