Навіны раёна адным абзацам

Новости

Ураджай-2012. Пад будучы ўраджай засыпана 5301 тона насення яравых культур. Зараз вядзецца яго ачыстка і давядзенне да кандыцыі. Цалкам справіліся з пастаўленай задачай ААТ “Старыца-Агра”, “Семежава”, “П-з “Дусаеўшчына”, ЗАТ “Жыліхава”, ДП “С “Лясное” і СГФ “Руднае”.

Металалом. З пачатку бягучага года сельгаспрадпрыемствы Капыльшчыны здалі 1396 тон металалому, што складае 61 % да плана. Ужо выканала даведзенае заданне адна гаспадарка — ААТ “Ціміразеўскі”.

Аздараўленне. За мінулы год санаторна-курортнае лячэнне прайшоў 161 жыхар нашага раёна, з якіх 106 – па лініі дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і 55 – за кошт рэспубліканскага бюджэту.

Абследаванне. У 2011 годзе супрацоўнікамі ДУ “Капыльскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” праведзена абследаванне матэрыяльна-бытавога стану 6883 грамадзян.

Культура. З прафесійным святам аграрыяў ДП “Саўгас “Лясное”, СГФ “Крыніца” і работнікаў ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс” павіншавалі народныя калектывы РЦК сумесна з аўтаклубам, а ў ф-ле “Лакнея” выступіў Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі “Свята”.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *