Капыльскаму лясгасу — станоўчая ацэнка

Эканоміка

На базе ДЛГУ «Капыльскі лясгас» прайшло пашыранае пасяджэнне калегіі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Адным з асноўных пытанняў было падвядзенне вынікаў работы па навядзенні парадку на прыкладзе Капыльскага, Клецкага, Любанскага, Слуцкага і Старобінскага лясгасаў Мінскага абласнога лесагаспадарчага аб’яднання. Удзельнікі рэспубліканскай калегіі наведалі ўсе структурныя падраздзяленні пяці лясніцтваў нашага раёна, вытворча-майстарскі ўчастак №1 у аг. Лясное, паляўнічы комплекс у в. Новая Гута, рамонтна-механічныя майстэрні.

Міністрам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Міхаілам Амельяновічам і членамі калегіі была адзначана станоўчая работа па будаўніцтве і рэканструкцыі адміністрацыйных будынкаў і добраўпарадкаванні прылягаючых тэрыторый за апошнія тры гады, за што міністр падзякаваў кіраўніцтву і працаўнікам Капыльскага лясгаса.

Падчас калегіі таксама было разгледжана выкананне мерапрыемстваў Дырэктывы №2 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у арганізацыях галіны, рэалізацыя праектаў, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці работы дрэваапрацоўчых вытворчасцей Мінлясгаса, выкананне прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця за 9 месяцаў б. г., вынікі ўліку ляснога фонду. Акрамя таго, была звернута ўвага на эфектыўнасць выкарыстання дзяржаўнай маёмасці ў арганізацыях галіны, на меры па прафілактыцы вытворчага траўматызму і вынікі праверак падначаленых арганізацый кантралюючымі органамі.

Сяргей КОЗЕЛ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *