На Копыльщине началась призывная кампания

Афіцыйна

У Капыльскім раёне, як і ва ўсёй Беларусі, праходзіць чарговая кампанія па прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве.

На падставе Закона Рэспублікі Беларусь “Аб  воінскім  абавязку і воінскай службе”, Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 419 “Аб звальненні ў запас вайскоўцаў тэрміновай ваеннай службы і рэзервістаў, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы па прызыве, службы ў рэзерве і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў жніўні — лістападзе 2011 года”, для арганізаванага правядзення прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, планамернай і арганізаванай адпраўкі грамадзян у воінскія часці ў райвыканкаме было падпісана рашэнне аб арганізацыі прызыўнога пункта, тэрмінах правядзення прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, а таксама аб стварэнні прызыўной камісіі.

Калі раней вучэбны год ва Узброеных Сілах лічыўся з 1 лютага па 30 лістапада, то сёлета ён будзе пачынацца 1 снежня і заканчвацца 31 кастрычніка наступнага года. Таму і змяніліся тэрміны правя-дзення прызыўной кампаніі: мерапрыемствы па прызыве ажыццяўляліся два разы ў год, у кастрычніку — студзені і красавіку — ліпені, а з 2011 года яны перанесены на люты — май і жнівень — лістапад.

З пачатку правядзення кампаніі (15 кастрычніка) на тэрміновую ваенную службу ў раёне адабраны 41 прызыўнік. Маладое папаўненне павінна быць накіравана на ўкамплектаванне злучэнняў і частак Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў да 30 лістапада бягучага года.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *