Аперацыя «Падлетак»

Закон. Безопасность

З мэтай павышэння эфектыўнасці работы органаў унутраных спраў па прафілактыцы правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца непаўналетнімі, ухілення прычын і ўмоў, што садзейнічаюць узнікненню негатыўных з’яў у падлеткавым асяроддзі, з 4 па 8 лістапада на тэрыторыі Валожынскага, Капыльскага, Маладзечанскага, Старадарожскага і Чэрвеньскага раёнаў пройдзе асноўны этап спецыяльнай аперацыі “Падлетак”. Падставай для ўвядзення спецаперацыі стала абвастрэнне крымінагеннай абстаноўкі, звязанае з ростам колькасці злачынстваў, здзейсненых непаўналетнімі на тэрыторыі вышэйназваных раёнаў. У ходзе аперацыі будзе праводзіцца прафілактыка і спыненне правапарушэнняў, што здзяйсняюцца непаўналетнімі, арганізацыя рэйдавых мерапрыемстваў па месцах масавага адпачынку грамадзян, будзе больш жорсткі кантроль за падлеткамі, за ўсёй падуліковай катэгорыяй, актывізавана работа па выяўленні бацькоў, якія не выконваюць абавязкі па выхаванні дзяцей. Таксама будуць арганізаваны праверкі навучальных устаноў па правядзенні пазашкольнай работы, спартыўна-тэхнічных збудаванняў, гурткоў па інтарэсах для забеспячэння арганізаванага вольнага часу непаўналетніх ва ўстановах культуры ў канікулярны час. Акрамя таго, будуць правераны аб’екты гандлю ўсіх форм уласнасці па выяўленні фактаў рэалізацыі алкагольных напояў і піва непаўналетнім і г. д. Спецаперацыя будзе праведзена сумесна з прадстаўнікамі іншых зацікаўленых структур.

Наталля ШАХ,

начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *