В Копыле состоятся соревнования по фигурному управлению легковым автомобилем

Спорт

Паважаныя аматары аўтамабільнага спорту!

Запрашаем вас прыняць удзел у спаборніцтвах па фігурным кіраванні легкавым аўтамабілем, якія адбудуцца 30 кастрычніка 2011 г. на плошчы імя У. І. Леніна ў г. Капылі.

Пераможцаў чакаюць дыпломы, прызы, а таксама вадзіцельскія пасведчанні катэгорыі «В» пры наяўнасці катэгорыі «С», «Д», «Е», пасведчання трактарыста.

Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца усе жадаючыя з вадзіцельскімі пасведчаннямі «В», «С», «Д», «Е».

Удзельнікі выконваюць наступныя фігуры:

Габарытны дворык, змейку, дыяганальную паркоўку, бокс, калейную дошку…

Рэгістрацыя адбудзецца з 10.00 да 10.40 у дзень спаборніцтваў.

Пачатак у 11 гадзін. Даведкі па тэлефонах: 54-3-35, 54-4-64, 55-4-44.

Пры сабе мець пашпарт, медыцынскую даведку, вадзіцельскае пасведчанне.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *