Прямая линия «Слухаем вас, матулі» прошла в Копыльском райисполкоме

Зваротная сувязь

У рамках Тыдня маці 12 кастрычніка была  арганізавана традыцыйная прамая лінія «Слухаем вас, матулі!” з  удзелам прадстаўнікоў некаторых раённых структур. Падчас яе было прынята пяць зваротаў.

Як заўсёды, на першым плане – жыллёва-бытавыя праблемы. Напрыклад, жыхарку в. Ч. Дубрава Ніну Турэйка і жыхара в. Калінаўка Сл.-Кучынскага  сельсавета  Аляксандра Вірта цікавіла пытанне  аднаўлення вулічнага асвятлення ў сельскіх населеных пунктах. Жыхары дома №1 “Е” па вул. Цімкавіцкай у Капылі ўзнялі праблему якасці будаўніцтва іх дома, з-за чаго нізкая тэмпература ў кватэрах. Жанна Лобан з в. Навасёлкі прасіла дапамогі па афармленні дзіцяці на аздараўленне (ёй да-дзены тлумачэнні начальнікам райаддзела ФСАН). Некалькі праблем узняў Віктар Дашкевіч з в. Калодзезнае. У прыватнасці, ён звярнуў увагу на пра-вільнасць пафарбоўкі прыступак для людзей, якія слаба бачаць, на аднаўленне  пашкоджанага калодзежа непадалёку ад яго дома ў в. Калодзезнае, на праверку якасці вады ў іх населеным пункце і на прыезд машыны для флюараграфічнага абследавання вяскоўцаў.

Дарэчы, усе пытанні накіраваны на разгляд пэўным службам і будуць знаходзіцца на кантролі ў райвыканкаме.

Сяргей КОЗЕЛ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *