В Копыльской ДШИ состоялась встреча с матерям, награжденными орденом Матери

Людзі, падзеі, факты зямлі капыльскай Праздник

Ордэн Маці быў заснаваны згодна з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у красавіку 1995 года. Яго ўдастойваюцца жанчыны, якія нарадзілі і выхоўваюць пяць і болей дзяцей. Першае ўручэнне адбылося 14 кастрычніка 1996 года. Ужо больш за 6500 беларускіх жанчын атрымалі гэту пачэсную ўзнагароду.

Сёлета 12 кастрычніка губернатар Мінскай вобласці Барыс Батура ўручыў узнагароду вышэйшай мацярынскай доблесці 26 жанчынам сталічнага рэгіёна. Сярод удастоеных гэтага гонару – капылянка Таццяна Бурак, якая выхоўвае пяцярых дзяцей. А ўвогуле ў Капыльскім раёне ордэна ўдастоены 28 маці. Напярэдадні Дня маці яны былі запрошаны ў дзіцячую школу мастацтваў на ўрачыстае мера-прыемства, арганізаванае раённым саветам жанчын, супрацоўнікамі Капыльскага ТЦСАН, раённай арганізацыяй Чырвонага Крыжа пры пад-трымцы райвыканкама.

“Хацелася б ад адміністрацыі нашага раёна выказаць словы ўдзячнасці за вашу адданасць высакароднай справе – выхаванню дзяцей, – адзначыла ў сваёй прамове старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд. – Вы – гонар Капыльшчыны, нашай дзяржавы. Калі ў вас ёсць нявырашаныя праблемы, ведайце, што раённая ўлада заўсёды гатова прыйсці вам на дапамогу”.

Для мнагадзетных мам арганізатары мерапрыемства, а таксама ААТ “Капыльскі масласырзавод”, ПВУП “Капыльскі кааппрам”, падрыхтавалі выдатныя падарункі, якія ўручылі Марыя Сандрозд, намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская, старшыня райсавета жанчын Святлана Маліноўская, супрацоўнікі Капыльскага ТЦСАН. Шмат цёплых слоў у свой адрас пачулі жанчыны ў гэты дзень. А добрыя песні, якія выконвалі выкладчыкі дзіцячай школы мастацтваў, самадзейныя артысты, з задавальненнем спявалі ўсе разам.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

НА ЗДЫМКУ: мнагадзетныя маці (злева направа) Таццяна Бурак, Наталля Максімчык, Вольга Ярашэвіч, Анжэла Брагіна.

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *