Абзац — навіны з жыцця раёна

Новости

АТЭСТАЦЫЯ. У райвыканкаме праходзіць атэстацыя спецыялістаў упраўленняў, аддзелаў, структурных падраздзяленняў райвыканкама, сельскіх выканкамаў, кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў.

ЗДАРОЎЕ. Звыш 2 тысяч доз вакцыны паступіла дадаткова ў цэнтральную раённую бальніцу для далейшай імунізацыі насельніцтва супраць сезоннага грыпу.

ПЕРАМОГА. Дыплом І ступені на рэспубліканскім конкурсе дзіцячых навукова-практычных праектаў эколага-біялагічнай тэматыкі “Празрыстыя хвалі Нарачы” атрымала навучэнка гімназіі № 1 г. Капыля Насця Каменка. Выніковы этап конкурсу праходзіў у Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”, дзе Насця адпачывае разам з іншымі юнымі эколагамі краіны.

АДУКАЦЫЯ. Новы факультатыў — “Асновы прадпрымальніцтва” з’явіўся ў бягучым навучальным годзе ва ўстановах адукацыі Капыльшчыны. Усяго ж факультатыўнымі заняткамі ахоплена 99,1 % усіх навучэнцаў горада і раёна.

l перыяд з 11 па 18 кастрычніка 2011 года на тэрыторыі Мінскай вобласці будзе праведзена спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Нагляд» у адносінах да раней судзімых асоб, а таксама асоб, што асуджаны да пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волі.

СПОРТ. Спартакіяда ДЮСШ Рэспублікі Беларусь па летнім біятлоне, якая праходзіла ў Наваполацку з 7 па 9 кастрычніка, прынесла капылянам  пятае месца ў агульнакамандным заліку. На 3-кіламетровай дыстанцыі (спрынт) у асабістым заліку “бронза” спаборніцтва дасталася Ганне Вабішчэвіч.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *