Шчыруюць на славу

Галоўныя падзеі

Падчас наведвання адкрытага акцыянернага таварыства “Прагрэс-2010” разам з першым сакратаром райкама ГА “БРСМ” Наталляй Гарбацэвіч давялося спыніцца ля адміністрацыйнага будынку, над якім узвышаўся чырвоны сцяг, узняты  ў  гонар  маладзёжнага экіпажа камбайна КЗС-1218 у складзе Сяргея Севасцьяновіча і Паўла Тароцькі. Малайцы, што тут скажаш! Зразумела, лідарства па гаспадарцы даецца хлопцам нялёгка. Для іх кожная хвіліна дарагая. Нават на кароткай фотасесіі юнакі не маглі дачакацца, каб хутчэй сесці за штурвал камбайна.

Другі маладзёжны экіпаж у складзе Аляксандра Стульбы і Яўгена Сая, якія працуюць на ДОНе-1500Б, запынілі ў цэнтры Пацеек. Не пашанцавала – здарылася паломка, тым больш – першая. Але аптымізму даўнім сябрам і адначасова суседзям не займаць. Таму паабяцалі, што хутка выправяць непаладку і падобнага больш не дапусцяць.

НА ЗДЫМКАХ: 1. Вадзіцель Сяргей Кульбіцкі; 2. Я. Сай і А. Стульба; 3. П. Тароцька і С. Севасцьяновіч.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *