Ксёндз Андрэй, які з’яўляецца пробашчам касцёла святых Пятра і Паўла ў Капылі, наведаў рэдакцыю газеты “Слава працы”.
У гэты дзень ён расказаў аб сабе, аб сваёй дзейнасці, пасля чаго пажадаў усім прысутным дабрабыту і благаславіў усіх на поспех на прафесійнай ніве.
Затым ксёндз Андрэй Калядка асвяціў будынак рэдакцыі, зайшоў у кожны кабінет і паразмаўляў з супрацоўнікамі. Некаторыя звярталіся да яго з пытаннямі.
Галоўны бухгалтар Валянціна Юруц адзначыла, што гэта значная падзея для ўсяго калектыву. У напружаны працоўны дзень выдалася хвіліна Боскага адпачынку, што вельмі парадавала яе як чалавека з каталіцкай верай.
Наталля ДАВЫДЗЕНКА