Віншаванні работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК раёна з прафесійным святам

Актуально Общество

Паважаныя работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу раёна, ветэраны працы, прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Высокіх ураджаяў і важкага прыбытку!

На працягу стагоддзяў працаўнікоў аграпрамысловага комплексу адрознівала любоў да сваёй справы, працавітасць і гаспадарская мудрасць. Значнасць сваёй прафесіі разумеюць усе, хто звязаны з сялянскай працай – хлебаробы, механізатары, жывёлаводы, кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак, у тым ліку фермерскіх.

Ваша нястомная праца дазваляе дасягаць такіх вынікаў, якімі можна ганарыцца. Заўсёды стабільна працуюць аграрыі ААТ «Старыца-Агра», важкі ўклад у каравай бягучага года сельгаспрадпрыемстваў «Семежава», «Піянер-Агра», «Капыльскае» і іншых, дзе атрыманы высокі валавы збор збожжа. Шэраг гаспадарак дэманструюць выдатныя вынікі ў вытворчасці малака.

Прыміце словы ўдзячнасці за нялёгкую працу, за адданасць роднай зямлі і вернасць традыцыям самаахвярнага служэння! Жадаю спрыяльнага надвор’я, высокіх ураджаяў і важкага прыбытку. Няхай жыццё радуе шчасцем кожны дзень і побач будуць любімыя людзі і верныя сябры. Моцнага здароўя вам і дабрабыту!

Іван ГАЛАВАТЫ,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

 

Нізкі паклон за працу!

Сельская гаспадарка для Капыльскага раёна – гэта не толькі галіна эканомікі, а сапраўдны жыццёвы ўклад яго жыхароў, таму што значная частка насельніцтва працуе ў аграрным сектары.

Аграпрамысловы комплекс – гэта крыніца, з якой уся Беларусь атрымлівае моц жыцця. Працавітасць, упартасць сельскіх працаўнікоў даюць рэальную аддачу, вынікамі якой карыстаецца кожны жыхар раёна і краіны.

Сёння можна з поўнай упэўненасцю сказаць, што асновай паспяховага вырашэння далейшых задач аграпрамысловага комплексу з’яўляюцца высокі прафесіяналізм, любоў і адданасць абранай справе, вернасць слаўным традыцыям.

Нізкі паклон усім працаўнікам вёскі, ветэранам, перадавікам вытворчасці за самаадданую працу і вернасць сялянскаму абавязку. Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых працоўных поспехаў.

Людміла НІЖЭВІЧ,

старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах

 

Творчага ўздыму!

Капыльшчына здаўна славілася рупліўцамі, жыцці якіх неразрыўна звязаны з сельскай гаспадаркай. Хлебаробы і жывёлаводы нашага краю з года ў год шчыруюць у гаспадарках раёна дзеля таго, каб забяспечыць харчовую бяспеку краіны. Асаблівая ўвага да сялянскай працы – даўняя добрая традыцыя.

Прыміце шчырую ўдзячнасць за якасную працу на роднай зямлі, за правільнае разуменне задач, якія ставіць сёння перад намі дзяржава, за пастаянную гатоўнасць вырашаць іх з поўнай аддачай сіл. Словы віншавання мы адрасуем усім, хто шчыруе ў полі, на жывёлагадоўчых фермах, у цахах прадпрыемстваў. А таксама выказваем падзяку заслужаным людзям – ветэранам працы, якія па праву з′яўляюцца прыкладам вернасці сваёй справе, адданасці Радзіме і свайму народу.

Жадаем вам здароўя, творчага ўздыму, натхнення ў ажыццяўленні сваіх мар і задум, а таксама паспяховай працы на карысць краіне, сваёй сям’і, грамадства.

Капыльскі раённы выканаўчы камітэт

Капыльскі раённы савет дэпутатаў

 

Бязмежнага шчасця!

Сельская гаспадарка – гэта сапраўдны цэх пад адкрытым небам. Чалавек пакуль не навучыўся супрацьстаяць анамальным з’явам  прыроды. Таму рэзультаты працы хлебароба і жывёлавода залежаць ад яе капрызаў. Затое аграрый сваёй самаадданай працай навучыўся максімальна змякчаць уплыў знешніх фактараў на ўрадлівасць зямлі, прадуктыўнасць жывёлы. І гэта з’яўляецца асновай для стварэння харчовай бяспекі краіны.

Сёння  асаблівыя словы прызнання мы адрасуем механізатарам, камбайнерам, шафёрам, працаўнікам ферм, а таксама ветэранам вытворчасці, якія з любой складанай жыццёвай сітуацыі выходзяць з высакароднасцю, захоўваючы стойкасць духу.

Бязмежнага вам асабістага шчасця і сямейнага дабрабыту, радасці ў жыцці і дзецях, утульнасці і цеплыні ў дамах і сем’ях, здароўя і бадзёрасці.

ад імя ўпраўлення райсельгасхарчу

райвыканкама – Віталь РАКЕВІЧ,

першы намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама

 

Радаснага настрою!

Спакон веку і да сённяшніх дзён праца селяніна, хлебароба застаецца самай важнай на планеце, але і самай нялёгкай. Гэта свята не толькі работнікаў сельскай гаспадаркі, але і ўсіх жыхароў вёскі. Усіх, хто ад відна да відна, без выхадных дзён і адпачынкаў працуе на зямлі, вырошчвае хлеб і зерне, пастаўляе на нашы сталы малако, мяса і іншыя прадукты харчавання.

Дзякуй усім працаўнікам вёскі, нізкі паклон ветэранам, перадавікам вытворчасці за самаадданую працу. Жадаем вам спрыяльных умоў надвор’я на будучы сельскагаспадарчы год. Моцнага вам здароўя і радаснага настрою, упэўненасці ў заўтрашнім дні!

Райкам прафсаюза работнікаў АПК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *