В Копыльском районе чествовали первых тысячников уборочной кампании

Актуально Экономика

У мінулую суботу ў гаспадарках Капыльшчыны ўшаноўвалі першых тысячнікаў на жніве.

Словы падзякі і заслужаныя падарункі прымаў камбайнавы экіпаж у складзе Аляксандра Максімені і Сяргея Сінюка з ЗАТ «Жыліхава». Першая тысяча перавезенага збожжа і на рахунку вадзіцеля з ААТ «Семежава» Уладзіміра Чарняковіча. Іх імёны штогод значацца ў ліку перадавікоў. Гэты год выключэннем не стаў.

■ Уладзімір Чарняковіч

Павіншаваць працаўнікоў палёў прама на працоўныя месцы прыехалі старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык, яго першы намеснік-начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віталь Ракевіч, старшыня Капыльскага РК прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура, а таксама кіраўніцтва і прадстаўнікі прафсаюза з сельгаспрадпрыемстваў.

■ Ірына Сцяпура, Віталь Ракевіч, Аляксандр максіменя, Сяргей Пілішчык, Сяргей Сінюк і дырэктар ЗАТ «Жыліхава» Віталь Юха

Хлебаробам пажадалі здароўя, дабрабыту і працоўных поспехаў. А Антон Шышмароў прыўнёс нотку весялосці ў чараду цяжкіх працоўных будняў. Лілася над хлебнай нівай звонкая песня і радасна спяваў гармонік, ушаноўваючы тых, хто штодзённа ўносіць важкі ўклад у агульны каравай раёна.

Крысціна ЖОГАЛЬ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.