Председатель Копыльского райисполкома Сергей Пилищик провел очередной прием граждан

Актуально Общество

На чарговы прыём грамадзян да старшыні Капыльскага райвыканкама Сяргея Пілішчыка паступілі два звароты.

Асабістае пытанне наконт працаўладкавання задаў адзін з заяўнікаў. Справа ў тым, што ў маі гэтага года яму было ўручана паведамленне аб скарачэнні пасады, якую ён займаў, з прапановай працаўладкавання па іншай спецыяльнасці, але ад яе ён адмовіўся. Мужчына хацеў бы служыць у падраздзяленні Дэпартамента «Ахова», аднак яго кандыдатура не падыходзіць. Падчас прыёму заяўніку дадзены неабходныя тлумачэнні.

Другое пытанне датычылася немагчымасці пад’езду да дамоў па вул. Мажа ў аднайменным аграгарадку. Перашкодай на шляху стала тэрыторыя жывёлагадоўчай фермы. Як запэўніў кіраўнік раёна, ён разам з прадстаўнікамі мясцовага сельгаспрадпрыемства выедзе на месца і вывучыць праблему.                           

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.