Подготовка к масштабному празднику — хороший повод каждому ответить на вопрос: что такое спорт именно для меня?

Актуально Вытокі. Крок да Алімпу Колонка редактора

Падрыхтоўка да маштабнага спартыўнага свята – добрая нагода кожнаму адказаць на пытанне: а што такое спорт менавіта для мяне?

Для мяне асабіста спорт заўсёды быў цікавай, але не вельмі простай справай. Памятаю, як падчас вучобы, мабыць недзе ў першым класе другой гарадской школы, я мужна пераадольвала лёгкаатлетычныя іспыты. На ўроках фізкультуры на тое, каб «прабегчы» круг па стадыёне, мне спатрэбіўся ўвесь той урок, таму і слова прабегчы я напісала ў двукоссі. За тыя 45 хвілін я паспела пералічыць жучкоў-павучкоў, паназіраць за кветачкамі і аблокамі, адным словам, займалася ўсім, чым хацелася, акрамя спорту. Вучыў нас тады Іван Ануфрыевіч Гурыновіч. Настаўнік, трэба сказаць, патрабавальны і сур’ёзны. Вельмі добры трэнер школьнай валейбольнай каманды. Мабыць, з-за яго сур’ёзнасці адносіны са спортам у мяне і не складваліся.

Асобна трэба сказаць пра штодзённыя заняткі фізкультурай. Спачатку адносіны да гэтага новаўвядзення выклікалі насцярожанасць. Аднак з часам вынік стаў відавочным: я амаль перастала хварэць. І паступова хадзіць на ўрокі стала проста цікава і ўвайшло ў звычку.

А потым у школу прыйшоў працаваць малады настаўнік Аляксандр Мікалаевіч Ліннік. Не скажу, што раптам стала заўзятай спартсменкай, але адносіны паміж мной і спортам з мёртвай кропкі зрушыліся. Разам з сяброўкамі мы нават сталі наведваць баскетбольную секцыю, якую вёў Мікалай Васільевіч Жук – трэнер таксама сур’ёзны, адказны і занадта эмацыянальны. На спаборніцтвах ён не заўсёды стрымліваўся і амаль для ўсіх памылак юных баскетбалістак знаходзіў вельмі цікавыя і трапныя эпітэты. Існаваў такі жарт: трэба на спаборніцтвы купіць ірысак, каб паважаны Мікалай Васільевіч быў заняты справай: жаваў іх і таму не мог размаўляць.

На спаборніцтвы бралі нават і мяне, але часцей у ролі пісарчука, які запаўняе пратаколы. Хоць так, але ўсё ж бліжэй да спорту. А ўрокі ў басейне? Для канца 90-х гадоў ХХ стагоддзя гэта было вельмі сучасным і перадавым. І сёння ўжо мой сын ходзіць у фізкультурна-аздараўленчы цэнтр, дзе набыць добрую фізічную форму яму дапамагае трэнер Алег Сыман.

Час рухаецца наперад. Са спортам блізкіх адносін у нас так і не склалася, аднак я вельмі ўдзячна ўсім, хто паспрабаваў нас пасябраваць. Але нягледзячы ні на што разумею: спорт – гэта моц, здароўе і сяброўства.

Дзіяна ТКАЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.