Председатель Копыльского райисполкома Сергей Пилищик провел выездной прием граждан в Блевчицком сельисполкоме

Актуально Общество

Выслухаць і дапамагчы – адна з галоўных задач кіраўнікоў рознага ўзроўню, у тым ліку і райвыканкама. А як можна лепш за ўсё разабрацца ў праблеме чалавека, як не ў асабістай размове? Менавіта для гэтага праводзяцца выязныя прыёмы грамадзян па асабістых пытаннях у сельсаветах раёна.

■ Сяргей Пілішчык (справа) з камісіяй ацэньвае ход рамонтных работ дома ў Быстрыцы

Днямі выязны прыём старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык правёў у Блеўчыцкім сельвыканкаме. Кіраўнік раёна разгледзеў калектыўны зварот жыхароў дома №9 па вул. Лугавой у аг. Быстрыца. Справа ў тым, што зараз ідзе капітальны рамонт дома. Аднак, па меркаванні жыльцоў, пры праектаванні работ не было ўлічана іх жаданне па атынкоўванні ўсяго дома. Да таго ж, работы праводзяцца са шматлікімі парушэннямі. Старшыня райвыканкама разам са старшынёй Блеўчыцкага сельвыканкама Дзмітрыем Дарафеем і дырэктарам Капыльскай ЖКГ Сяргеем Абрамовічам пабывалі на аб’екце. Кіраўнік раёна даручыў жыллёва-камунальнай службе падрыхтаваць адказ заяўнікам у адпаведнасці з пытаннямі, разгледжанымі падчас выязной сустрэчы.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.