Всебелорусская молитва прошла в костеле Св. Петра и Павла в Копыле

Актуально Общество

У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа ўсе думкі беларусаў — памаліцца за Беларусь і тых, хто аддаў жыццё за Айчыну. Да ўсебеларускай малітвы далучыліся і католікі. Малітва за мір, за наш народ і яго дабрабыт гучала на беларускай мове ў касцёле святых Пятра і Паўла ў Капылі.

— У гэты дзень мы молімся за нашых загінулых дзядоў і прадзедаў, якія змагаліся за нашу Перамогу, — адзначыў ксёндз Андрэй Калядка, пробашч парафіі святых Пятра і Паўла ў Капылі. – І ў гэты дзень асабліва молімся за памерлых у каталіцкім касцёле, просім, каб добры, міласэрны Бог прабачыў ім грахі, якія яны ўчынілі за сваё жыццё. Малітва з’яўляецца размовай, дыялогам з Панам Богам, таму вельмі важна, каб не толькі сёння мы маліліся за памерлых, але і кожны дзень. І касцёл каталіцкі, і праваслаўная царква толькі за мір, таму варта маліцца за памерлых, каб там яны атрымалі сваю ўзнагароду, каб убачылі Пана Бога тварам у твар.

Таццяна БОХАН

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.