План проведения литературно-музыкального праздника «Цімкавіцкія вытокі»

Актуально Вытокі. Крок да Алімпу Общество

Паважаныя сябры!

У аграгарадку Цімкавічы 25 чэрвеня пройдзе грандыёзнае літаратурна-музычнае мерапрыемства «Цімкавіцкія вытокі», прысвечанае дню нараджэння Кузьмы Чорнага.

 

ПЛАН правядзення літаратурна-музычнага свята  «Цімкавіцкія вытокі»

09.00 – малебен у храме Свяціцеля Мікалая Цуда-творцы аг. Цімкавічы (вул. Нясвіжская, 7а);

13.30-15.00 – тэматычны радыёканцэрт на працягу свята ў аг. Цімкавічы;

14.00 – урачыстая цырымонія ўскладання кветак да помніка загінулым воінам-пагранічнікам у аг. Цімкавічы (вул. 17-га Пагранатрада);

14.00-19.00 – праца пляцовак;

15.00-19.00 – «Літаратурнае падарожжа» (філіял «Літаратурны музей Кузьмы Чорнага» (вул. Слуцкая, 60);

16.00, 18.00 – экскурсія па экспазіцыі музея з чаяваннем «Каля самавара Кузьмы Чорнага»;

17.00     – прэзентацыя сумеснага з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі  праекта «Ён чуў сэрца народа»: віртуальная экспазіцыя да 120-годдзя Кузьмы Чорнага ў межах праекта «На хвалі часу,  у плыні жыцця»;

14.00-19.00 – выстава творчых работ навучэнцаў устаноў адукацыі Капыльскага раёна «Дзе прайшло маленства, там пачынаецца Радзіма»;

15.40     – узнагароджанне ўдзельнікаў творчага конкурсу «Мае родныя мясціны…» па намінацыях: літаратурная творчасць «Кожны чалавек – гэта цэлы свет» і выяўленчае мастацтва «Дзе прайшло маленства, там пачынаецца Радзіма»;

16.00, 18.00 – тэатральнае выступленне «Батлейкі»;

17.00     – пастаноўкі па творах Кузьмы Чорнага ў выкананні тэатральнай студыі «Іскрынка» (кір. Л.І. Ніжэвіч);

з 16.00 – прэзентацыя дзіцячай літаратуры «Казкі кніжнай феі для любімых чытачоў» з удзелам беларускай пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой;

з 16.00 – гульня ў народным стылі «Фэсцік»;

15.00-19.00 –  кропка продажу сувеніраў музея;

15.00-19.00 – «Бібліятэчны падворак» (па вул. Слуцкай, каля галоўнай сцэны):

– тэматычная выстава ДУК «Капыльская раённая цэнтральная бібліятэка імя Анатоля Астрэйкі»;

– літаратурная фотазона;

– выступленне літаратараў Капыльскага раёна;

– гістарычныя выставы «Год гістарычнай памяці» і «генацыд – злачынства без тэрміну даўнасці»;

– фотагалерэя «Паміж мінулым і будучыняй»;

14.00-19.00 – «Горад майстроў» (парк адпачынку на вул. Слуцкай):

– майстар-класы па ткацтве;

– выстава-продаж народнага клуба майстроў «Скарбонка»;

– выстава-продаж кніжных выданняў РВУ «Выдавецкi дом «Звязда»;

14.00-19.00 –    «Дзіцячы куток» (вул. Нясвіжская, 9):

– гульнявыя і забаўляльныя атракцыёны для дзяцей;

– праца інтэрактыўных пляцовак: фотазоны «Сялянскi быт» i «Замкавая гара», настольныя гульнi «Мая Беларусь», «Пазнай Беларусь», «Шашкi»;

– праца роставых лялек і валанцёраў.

14.00-19.00 –    «Фудкорт па-цімкавіцку» (вул. Слуцкая):

–  кропкі грамадскага харчавання Капыльскага раёна;

– выставы сельскагаспадарчых арганізацый з дэгустацыяй страў беларускай кухні.

15.00-18.00 – Галоўная сцэна (вул. Слуцкая, 59).

Урачыстае адкрыццё літаратурна-музычнага свята «Цімкавіцкія вытокi»:

– выступленне народнага аркестра народных інструментаў «Капыльскія дудары»;

– прывітальныя словы дырэктара ўстановы «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры» Сяргея Іванавіча Усіка, намесніка старшыні ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Аляксея Іванавіча Чароты;

– узнагароджанне пераможцаў творчага конкурсу «Родныя мае мясціны…», прысвечанага Году гістарычнай памяці і дню нараджэння беларускага пісьменніка Кузьмы Чорнага;

– выступленне літаратара, члена ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Віктара Анатольевіча Шніпа;

– выступленне творчых калектываў мастацкай самадзейнасці:

– народны ансамбль народнай музыкі «Капыляне»;

– народны жаночы вакальны ансамбль «Аліра»;

– народны ансамбль народнай песні «Спадчына»;

– вакальны квартэт «Ілона»;

– узорная студыя эстраднага вакалу «Кліо»;

– салісты і інструменталісты Капыльшчыны.

18.00 – Галоўная сцэна (вул. Слуцкая, 59).

«Фарба-фэст па-цімкавіцку».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.