8 мая — День Государственного герба и Государственного флага Республики Беларусь

Актуально Общество

Мы, беларусы – мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям’і.

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Дружба народаў – сіла народаў –
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны – радасці сцяг!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

***

Дзяржаўны гімн выконваецца ў пачатку і ў шэрагу выпадкаў на заканчэнне важных дзяржаўных і грамадскіх падзей, у тым ліку пры ўступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пасаду – пасля прынясення ім Прысягі.

Грамадзяне могуць выконваць (праслухоўваць) Дзяржаўны гімн падчас народных, працоўных, сямейных свят і іншых урачыстых мерапрыемстваў пры забеспячэнні неабходнай павагі да яго.

У якасці знака выказвання павагі да Дзяржаўнага гімна пры яго афіцыйным выкананні прысутныя слухаюць яго стоячы (мужчыны – без галаўных убораў, ваеннаслужачыя, іншыя асобы, для якіх прадугледжана нашэнне форменнага адзення, – у адпаведнасці з заканадаўствам).

 

Дарагія жыхары Капыльшчыны!

Сардэчна віншую вас з днём, у які ўшаноўваюцца дзяржаўныя сімвалы.

Гэта сімвалы суверэнітэту краіны, якія ўвасабляюць у сабе нацыянальную ідэю, адлюстроўваюць слаўную гісторыю і традыцыі, падкрэсліваюць нашу незалежнасць у выбары шляху развіцця. З’яўляючыся сувязным звяном паміж пакаленнямі, яны аб’ядноўваюць беларусаў у імкненні да справядлівасці, добрасуседства і міру.

Менавіта з павагі да дзяржаўнай сімволікі, шанавання духоўных каштоўнасцей народа і культурнай спадчыны краіны пачынаецца любоў да Радзімы.

Няхай у вашых сэрцах заўсёды жыве пачуццё гонару за нашу родную Беларусь, а ў кожным доме пануюць шчасце, утульнасць і дабрабыт.

Людміла НІЖЭВІЧ,

старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

 

Шаноўныя землякі!

Шчыра віншуем вас з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь!

Перспектывы развіцця любой краіны пачынаюцца з павагі да яе дзяржаўных сімвалаў. Нашы герб і флаг – адлюстраванне велічы і прыгажосці роднай зямлі, пераемнасці гістарычных традыцый і непарыўнай сувязі мінулага, сучаснасці і будучыні краіны, мірнага, стваральнага характару беларусаў.

Няхай гэта свята яшчэ больш з’яднае нас, умацуе пачуццё асабістай адказнасці і гатоўнасці самааддана працаваць на карысць роднай Беларусі.

Сардэчна жадаем вам, дарагія землякі, шчасця, невычэрпнай энергіі, жыццёвага аптымізму і новых дасягненняў.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.