У народным календары на 2022 год прадстаўлены асноўныя святы і прысвяткі з кароткімі тлумачэннямі, прыкметамі, прымаўкамі, урыўкамі з валачобных песень і г.д. Дні, якія адзначаюць беларусы-католікі, выдзелены курсівам. Зорачкай /*/ пазначаны святы рухомай царкоўнай пасхаліі, што не маюць сталага месца ў годзе.
- а. *Залвіцыны вячоркі.
- с. *Серада Папяльцовая (пач. Вялікага посту ў католікаў, да 16.04). *Лысая серада. На ўзгорках з’яўляюцца «праталіны-залысіны». (Маладзік да 9.03).
- ч. *Блакітны чацвер. Тумановы дзень. *Крывы, Тлусты чацвер, Валосы, Валосся. Свята жывёлы. «На Валосага бліны пяклі ці аладкі, каб былі валы гладкі».
- пт. *Цешчыны вечары. Казімір. «Святы Казімір дровы сякець і ў клад кладзець».
- сб. *Масленыя Дзяды (Бабы). «Дзяды не зналі бяды, а нашы ўнукі зазналі мукі». Васіль Капальнік. Са стрэх капае.
- н. *Масленіца. «Масленіца ў «вятху» (пасля поўні) — дзяржы пшаніцу ў мяху, сей пшаніцу на ўсю руку». *Развітальны, або Дараваны дзень. *Гуканне вясны. «Блаславі, Божа, зіму замыкаці, вясну загукаці». На Палессі вадзілі карагоды, «спявалі чырачку», насілі ёлку з вянком.
- п. *Паласказуб. Першы дзень Вялікага посту (да 23.04). Паласкалі зубы гарэлкаю (у час посту не пілі).
- с. *Уступная серада. Каб урадзіў лён, мылі верацёны ці калаўроты, хадзілі ў карчму і пераскоквалі праз пень. *Заляцанне на Масленым тыдні. Янка, Паўраценне. Мядзведзь паварочваецца ў берлагу на другі бок.
- с. *Зборава субота. Абрад «споведзі дзежкі». Рыгор. «На святога Рыгора ідуць рэкі ў мора».
- н. *Зборніца, Ізбор. Адзін з варыянтаў Новага года/лета пасля прыняцця юліянскага летазлічэння. «Святы Ізбор упярод ступіць». Пачатак збору селяніна ў поле.
- п. Аўдоцця Вясноўка, Аўдокі. Гуканне вясны. «На Аўдокі голы бокі». (1.03 Новы год / Новае лета ў мінулым, сакавіцкі каляндарны стыль). «Святы Еўдакей… пераступ года», «Калі на Аўдакеі добрае надвор’е, то будзе добры лён».
- а. Хвядот. «На Хвядота занос — усё сена знясе».
- ч. Герасім Гракоўнік. «Герасім гракоў прыгнаў».
- пт. Веснавое раўнадзенства. Усход 7.17, захад 19.18. Поўня (да 24.03).
- сб. Язэп. «Святы Язэп сярод посту шлюб дае прахвосту» (забарона на шлюб). «На Язэпа пагода — год ураджайны».
- а. Саракі. Было Новым годам/летам. Свята вясновага раўнадзенства. «Дзень з ноччу мераецца». «Святыя Саракі наперад пайшлі». Свята птушак. Прылятае 40 выраяў. «Святыя Саракі ў поле саху валаклі». Пліска. «На святога Пліска праб’ець лёд і пліска».
- пт. Дабравешчанне, Звеставанне. «І птушка гнязда не кладзе». Прылёт бусла. Гуканне вясны. Было Новым годам/летам. «Перша свята — нова летца, Благавешчан зямлю сушыць». Рыгор. «На Рыгора зіма ідзе ў мора».
- сб. Міжблагавешчыны (да 7 красавіка). Забарона на «запасванне» кароў.
- п. *Пачатак Храстовага тыдня. Пяклі «храсты». Засеўкі. Абрад «жаніцьбы коміна».
- с. *Серадапосце. Выпякалі «храстцы». Аляксей Цёплы. Дзень рыбалова. «На Цёплага Аляксея рыба ідзе на нераст, карова на верас, а бортнік на хвою».