У Дзень беларускага пісьменства для дзяцей усіх узростаў былі падрыхтаваны дзіцячыя пляцоўкі

Важное Дзень беларускага пісьменства-2021 Культура

Раённай бібліятэкай імя Астрэйкі арганізавана інтэрактыўная выстава “Радзіма мая – Капыль”, “Капыльская азбука” пра радзіму вялікіх людзей капыльскага краю з QR кодамі, а таксама пляцоўка “Літаратурны зэдлік”.

Мастацкі пленэр навучэнцаў Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў сумесна з раённай бібліятэкай арганізаваны праект «Книга. Кисти. Карандаш», дзе было прадстаўлена дзве намінацыі «Малая Радзіма вялікіх людзей» і «Звонкае слова паэта натхняе». Апошняя накіравана да 110-годдзя з дня нараджэння паэта-земляка Анатоля Астрэйкі. Усе пераможцы конкурса ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і дыпломамі.

Таксама былі арганізаваны квэст-гульні і разнастайныя атракцыёны, дзе ніводзін падлетак не засумаваў.

Наталля ДАВЫДЗЕНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *