Вельмі цікава былі аформлены тэматычныя пляцоўкі устаноў адукацыі, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства.

Напрыклад, пляцоўка Каменскага ВПК д/с-СШ была прысвечана знакамітаму земляку, пісьменніку Яну Скрыгану. Тут жа устаноўлены невялікі макет хаты, дзе нарадзіўся літаратар, яго кнігі.

– На свята я прыехала з вельмі добрым настроем, – гаворыць дачка пісьменніка Галіна Скрыган. – Ды і навогул са школьным музеем мы падтрымліваем цесную сувязь, а сёлета адсвяткуем 10-годдзе са дня яго адкрыцця.
Выстава СШ № 2 г. Капыля таксама была прысвечана вядомаму земляку Цішку Гартнаму, а дашкольныя ўстановы зрабілі акцэнт на творчасці як сваіх выхаванцаў, так і выхавальнікаў.

І амаль у кожнай – на старонках кніг былі змешчаны вершы пра родны Капыль.


Павільён гімназіі № 1 Капыля прывабліваў цікавымі рарытэтнымі рэчамі: “Священной исторіей ветхаго и новага завъта” выдання 1887 года, драўляным ліхтарыкам і пацямнелым ад часу самаварам.

А педагогі Доктаравіцкай СШ з гонарам прадстаўлялі свайго земляка, паэта Аляксея Коршака, які загінуў у маладым узросце на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

Дзіяна ТКАЧЭНКА