Адбылася прэзентацыя кнігі знакамітага публіцыста пачатку ХХ стагоддзя ўраджэнца Капыля Льва Клейнбарта

Актуально Дзень беларускага пісьменства-2021 Общество

“Сустрэчы. Янка Купала”. Так называецца кніга знакамітага публіцыста пачатку ХХ стагоддзя, ўраджэнца Капыля Льва Клейнбарта, прэзентацыя якой адбылася падчас Дня беларускага пісьменства.

Гэта дзвюхмоўнае выданне з серыі “Адрасы беларусаў у свеце” ажжыцёўлена пры заказе і пра фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Леў Клейнбарт – першы біёграф Янкі Купалы. Ён не аднойчы сустракаўся з паэтам, вёў перапіску з ім і яго жонкай Уладзіславай Луцэвіч.

Над складаннем кнігі працаваў творчы калектыў выдавецкага дома “Звязда”, які ўзначальвае Алесь Карлюкевіч і які перакладаў тэкст.

Трэба адзначыць, што дадзены праект атрымаўся дзякуючы ўзаемадзеянню Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, Капыльскага рённага краязнаўчага музея, дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганны Запартыкі, кандыдата гістарычных навук, дацэнта, настаўніцы гісторыі гімназіі № 6 г. Гродна Іны Соркінай, дырэктару выдавецкага дома “Звязда” Алесю Карлюкевічу і іншым.

Сваю баладу, прысвечаную Льву Клейнбарту і змешчаную ў самым пачатку кнігі, прачытаў аўтар, лаурэат літаратурнай прэміі 2021 года Віктар Шніп.

Дзіяна ТКАЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *