У Дзень пісьменства знатакоў народнага мастацтва запрашала выстава «Рамесніцкі гасцінец»

Важное Дзень беларускага пісьменства-2021 Культура

Акунуцца ў народныя промыслы і рамёствы, пагрузіцца ў займальны свет пляцення з саломкі, вышыўку, ткацтва, жывапіс і інш. капылянам і гасцям горада дапамагае выстава-продаж дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Рамесніцкі гасцінец». Арганізавана яна пры ўдзеле ГА «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці”.

Усе працы здзіўляюць сваёй прыгажосцю і тэхнікай выканання. Асаблівае месца на выставе занялі работы майстроў народнага клуба «Скарбонка». Яны прыцягвалі прахожых сваімі вырабамі, сувенірамі і эксклюзіўнымі работами. А яшчэ для ўсіх жадаючых праводзіліся майстар-класы.

— Капыльшчына славіцца майстрамі народных рамёстваў, — расказвае загадчык раённага Цэнтра традыцыйная культуры Галіна Гурло. —  Сёння на выставе прысутнічаюць розныя віды творчасці: як традыцыйныя, так і сучасныя. Госці Капыльшчыны могуць не толькі палюбавацца на вырабы майстроў, але і набыць унікальныя рэчы, якія ім спадабаліся.

Таццяна БОХАН



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *