У Капылі на Дзень пісьменства бібліятэкі ператварыліся ў літаратурныя гасцёўні і кафэ

Актуально Дзень беларускага пісьменства-2021 Культура

У адкрытай Алеі пісьменнікаў запрашала да сябе літаратурная гасцёўня Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі.

Тут любы жадаючы змог прачытаць верш ці ўрывак з прозы, а трансляцыя чытання будзе ажыццяўляцца дзякуючы сучасным інфармацыйным тэхналогіям  праз сацыяльныя сеткі мерапрыемства. Акрамя гэтага можна зрабіць памятны запіс старадаўнім пяром і чарнілам у памятнай кнізе.

Дарэчы, у мерапрыемстве прынялі ўдзел усе раённыя бібліятэкі вобласці, дэманструючы тэматычныя выставы.

А вось пляцоўка ”Літаратурнае кафэ“ запрасіла да сябе на літаратурна-музычную кампазіцыю ”Песняры беларускага слова“, прысвечаную творчасці беларускіх паэтаў.

У ”Літаратурным батле“ спаборнічалі ўдзельнікі народнага клуба паэтаў і кампазітараў ”Жывіца“ ДУ ”Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці“. Даспадобы прыйшліся гледачам конкурсы эпіграм, бурымэ, літаратурныя віктарыны і іншыя мерапрыемствы.

— Мы вельмі любім свой край, зберагаем яго спадчыну, — таму і прыехалі да вас на свята, — падзяліліся педагогі і вучні са Слоніма. — Два гады таму такі ж Дзень адзначаўся і ў нас. Нам ёсць з чым параўноўваць. У нас не было такой раскошы. Прыгожы, самабытны горад, добразычлівыя людзі, цікавая праграма — усё гэта вабіць да сябе.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *