Редакция газеты «Слава працы» выпустила праздничный номер, посвященный Дню белорусской письменности

Актуально Дзень беларускага пісьменства-2021 Общество

Упершыню ён выйшаў у свет у поўным колеры і надрукаваны ў РУП “Выдавецтва “Беларускі Дом друку”.

Гэты выпуск змяшчае мноства інфармацыі, якая будзе цікавай не толькі для гасцей свята, краязнаўцаў, але і для ўсіх жыхароў раёна.

У нумары раскрыты некаторыя таямніцы гісторыі нашага горада, змешчаны сусветнавядомыя брэнды Капыльшчыны. Вы даведаецеся пра тое, як цімкавіцкія дзеці збіраюцца каля самавара Кузьмы Чорнага, а Паліна Бохан з СШ № 3 радуецца таму, што яе даследчая работа аб магчымым правядзенні Дня беларускага пісьменства нарэшце збылася. Журналісты раёнкі звярнуліся да творчасці былога капыляніна Мендэле Мойхер-Сфорыма, так званага дзядулі яўрэйскай літаратуры, беларускай і польскай паэтэсы Зоф’і Манькоўскай з вёскі Дарагавіца, даследчыка творчасці Буніна Аляксандра Бабарэкі з вёскі Слабада-Кучынкі.

На паэтычнай старонцы – вершы членаў літаратурнага аб’яднання “Вясёлка” розных гадоў. Чым будуць частаваць гасцей “Лоцвінскія ўдалухі” і “Семяжовачка” – аб гэтым у спецпраекце “Смачна есці”. Для краязнаўцаў – крыжаванка “Капыльская радзімая зямля”.

Газету можна купіць ў кіёску “Белсаюздруку”, магазінах райспажыўтаварыства, гасцініцы.

Марыя ШЭІНА



1 комментарий по теме “Редакция газеты «Слава працы» выпустила праздничный номер, посвященный Дню белорусской письменности

  1. Обры дзень Марыя Уладзіміраўна. Піша Вам пастаянны аглядальнік сайта Вашай газеты, былы жыхар Капыльшчыны ў 1951-1961гг мінулага стагодзя (в. Раёк Вялікараёўскага сельсавета). Завітаў да Вас, неяк, у 2020 годзе, памятаяце? Віншую Вас і ўвесь Ваш калектыў са святам Беларускай пісьменнасці, якое праходзіць у гэтым годзе ў горадзе Капыль. Вельмі хацеў і я папрысутнічаць на гэтым свяце, але па прычыне хваробы, на вялікі жаль, не магу: прыкаваны да ложка. Слуцкія доктары, запытаўшы колькі гадоў, кажуць: «старасць не лечыцца». Можа яны і маюць рацыю, але мне падаецца, што кажуць так, таму, што неумеюць, ці не хочуць лячыць, таму 13 верасня еду ў Мінск на МРТ, а 14 на кнсультацыю ў РНПЦ да неўролага: вельмі баліць паяснічны аддзел пазваночника, а потым — аперацыя на сэрцы па замене артэрыяльнага клапана. Таму выбачайце. З павагай, Ваш чытач А. Рабцаў

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *