16 августа на копыльском кладбище возле каплицы Св. Роха прошло богослужение

Актуально Общество

На старых могілках у Капылі сабралася шмат людзей, каб памаліцца святому Роху і ўшанаваць памяць памерлых родных і блізкіх.

Святую Імшу правёў пробашч касцёла Святых Пятра і Паўла ў г. Капылі Андрэй Калядка. Вернікі разам з ім памаліліся за святога Роха, які некалі дапамагаў хворым, прасілі ў свайго апекуна здароўя для сябе, сваіх блізкіх, родных. Маліліся і за святую памяць продкаў, якія некалі жылі побач.

Напрыканцы Імшы айцец Андрэй падзякаваў каталіцкім вернікам за адданасць і вернасць Святому Касцёлу.

Павел ШЭІН



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *