Имя уроженки Копыльщины Леониды Подвойской широко известно белорусским читателям

Актуально Капыльшчына літаратурная Общество

Яе пяру належыць дэтэктыўна-прыгодніцкая трылогія «Предтечи зверя», якая ўключае некалькі кніг: «Максим», «Алёна», «Тьма».

Радзімай Леаніды Іванаўны з’яўляецца вёска Навасёлкі, дзе 17 мая 1957 года яна і з’явілася на свет у звычайнай сялянскай сям’і. Пазней сям’я пераехала жыць у в. Душава. Бацька Іван Адамавіч Галаўня працаваў усё жыццё ў мясцовым калгасе фуражырам, брыгадзірам паляводчай брыгады. Мама Яніна Іосіфаўна – загадчыцай швейнай майстэрні.

Пасля заканчэння Пацейкаўскай СШ у 1974 годзе Леаніда паступае ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на юрыдычны факультэт, закончыўшы які шмат гадоў яе праца была звязана са светам права. У 1992 годзе Падвойская прыняла прапанову перайсці працаваць натарыусам і хутка дасягнула вялікіх поспехаў на новай пасадзе: яе абралі старшынёй савета натарыусаў Мінскай вобласці. А калі ўзнікла пытанне аб пераездзе ў Мінск, Міністэрства юстыцыі працаўладкавала на пасаду загадчыцы філіяла №1 першай дзяржаўнай гарадской натарыяльнай канторы. Асабісты ўклад Леаніды Іванаўны ў справы філіяла адзначыла Міністэрства юстыцыі: ёй уручылі знак «За адзнаку» І ступені. Па юрыдычнай сцяжынцы пайшлі і дзеці – сын Аляксей і дачка Таццяна.

Свой першы творчы вопыт Леаніда Іванаўна набыла на прафесійнай ніве: у калектыве суаўтараў прыняла ўдзел у падрыхтоўцы дапаможніка для работнікаў сельвыканкамаў па ўдасканаленні імі натарыяльных дзеянняў. А далей ужо вопыт быў выключна літаратурным.

Дэбютны раман Леаніды Падвойскай «Максим» з цыкла «Предтечи зверя» – удала дазіраваны кактэйль фантастыкі, фэнтэзі, дэтэктыва, баевіка і містыкі. А яшчэ – гэта светлая, добрая казка. Чытачу, як і галоўнаму герою, сумаваць не прыйдзецца.

у сакавіку 2011 года наша зямлячка Леаніда Іванаўна Падвойская была прынята ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Дзіяна ТКАЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *