Копыльский РОЧС: сохранение травянистых кормов — важнейший вопрос для сельскохозяйственных предприятий района

Важное Закон. Безопасность

У сувязі з іх нарыхтоўкай выратавальнікі яшчэ раз нагадваюць асноўныя патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі: у першую чаргу павінен быць абмежаваны доступ іншых асоб у будынкі сенасховішчаў, склады грубага корму неабходна размяшчаць на спецыяльна адведзенай пляцоўцы, якую трэба прыараць паласой шырынёй не менш за 3 метры, на адлегласці 15 метраў ад скірд, стагоў, а кожная асобная скірда павінна мець ахоўныя палосы на адлегласці 5 метраў ад яе асновы (асобныя штабялі, навесы або скірды павінны знаходзіцца на адлегласці не менш за 20 метраў).

Таксама размяшчэнне скірд, навесаў і штабялёў павінна знаходзіцца на адлегласці не менш за 15 метраў да лініі электраперадачы, не менш за 20 метраў – да дарог, не менш за 50 метраў – да будынкаў, збудаванняў, не менш за 100 метраў – да межаў ляснога масіву.

Кармы з павышанай вільготнасцю не дапускаецца складзіраваць у скірды, штабялі, склады.

На такіх участках забаронена курэнне і карыстанне адкрытым агнём.

Гэта толькі частка правілаў, якія павінны быць выкананы. Больш падрабязна з імі можна азнаёміцца ў спецыяльных інфармацыйных крыніцах.

Капыльскі РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *