Свята апошняго званка, а за ім — выпускны баль

Образование

Зусім няшмат часу засталося да таго моманту, як закончыцца навучальны год у школах Капыльшчыны, які немагчыма ўявіць без Свята апошняга званка.

Паводле слоў намесніка начальніка аддзела адукацыі Капыльскага райвыканкама Наталлі Жук, для выпускнікоў базавых і агульнаадукацыйных школ раёна яно пройдзе 30—31 мая. А вось амаль праз два тыдні, пасля здачы экзаменаў, юнакоў і дзяўчат чакае традыцыйная ўрачыстасць — выпускны баль. Дарэчы, сёлета ўпершыню на цэнтральнай плошчы Капыля адбудзецца гарадскі выпускны, куды збяруцца ўсе выпускнікі гімназіі і гарадскіх школ, каб атрымаць атэстаты, закружыцца ў віхуры вальса, падзякаваць роднай школе, настаўнікам, бацькам, якія вывелі на самастойную дарогу жыцця.

Маргарыта САКОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *