Председатель Копыльского райисполкома ознакомился с ходом весенне-полевых работ в ОАО «Прогресс 2010»

Актуально Общество

Мінулы чацвер быў знакавым на падзеі для жыхароў Пацейкаўскага сельсавета. Паколькі на вёсцы зараз гарачая пара пасяўной, старшыня Капыльскага райвыканкама  Сяргей Пілішчык падчас візіту ў гэтыя мясціны палічыў абавязковым наведаць палеткі.

З ходам вясенне-палявых работ у ААТ «Прагрэс 2010» азнаёмілі дырэктар сельгаспрадпрыемства Валерый Тароцька і галоўны аграном Мікалай Краўчанка. У гаспадарцы ўжо пасеялі авёс, ідзе сяўба ячменю і зернебабовых. Усяго ж яравыя збожжавыя і зернебабовыя зоймуць 2871 га і 690 га адпаведна. Кіраўнік раёна паглядзеў, як вядзецца падкормка азімага рапсу на палетку каля Крывога Сяла. Заканчвалася ўжо і першая падкормка азімых збожжавых, праз некалькі дзён пачнецца другая. Увогуле Сяргей Міхайлавіч даў станоўчую ацэнку ходу палявых работ у сельгаспрадпрыемстве.

■ Сяргей Пілішчык, Валерый Тароцька і Мікалай Краўчанка абмяркоўваюць ход пасяўной

У гэты ж дзень у цёплай добразычлівай атмасферы прайшла сустрэча Сяргея Пілішчыка з жыхарамі аграгарадка Пацейкі.

Як дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу Сяргей Міхайлавіч узгадаў асноўныя палажэнні, на якія звярталася ўвага на форуме. Была закранута тэма сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, мясцовага сельгаспрадпрыемства — ААТ «Прагрэс 2010», падрыхтоўкі да Дня беларускага пісьменства і абласных «Дажынак». Гаварылі і пра дэмаграфічную праблему, пра захворванне на каронавірусную інфекцыю.

Не абышлося і без дыялога. Сустрэчы кіраўніка раёна ў Пацейках праходзяць не ўпершыню, таму многія пытанні яму ўжо знаёмыя і яны знаходзяцца на кантролі. Аднак ёсць і новыя. Напрыклад, жыхары в. Кацельнікі выказалі прапанову «прапісаць» іх населены пункт па медыцынскім абслугоўванні да Капыльскай ЦРБ, якая знаходзіцца за некалькі кіламетраў, а не дабірацца да Бабаўнянскай амбулаторыі. Сяргей Пілішчык паабяцаў вывучыць гэта пытанне.

Адзін з удзельнікаў дыялога сутыкнуўся з праблемай: у Капылі, па яго словах, нельга набыць пяску для будаўніцтва. Пытанне вырашылася ў хуткім часе. Продажам пяску займаецца філіял ДРБУ №124.


Меркаваннямі ад сустрэчы падзяліліся яе ўдзельнікі

Старшыня мясцовай ветэранскай арганізацыі Раіса Лянько:

— Сустрэча вельмі карысная. Ад першай асобы раёна мы даведаліся пра жыццё на Капыльшчыне. Усё расказана ясна і зразумела. Я звярнулася са сваім пытаннем да Сяргея Міхайлавіча наконт электраацяплення дома. На жаль, вырашыць яго пакуль нельга з-за тэхнічных магчымасцей, вялікая электранагрузка. Магчыма гэта толькі пасля рэканструкцыі электрасістэмы  населенага пункта.

Педагог Пацейкаўскай СШ:

— Па-першае, хацелася б падзякаваць кіраўніцтву раёна, што яны стрымліваюць слова. Гэта наконт станцыі абезжалезвання вады. Абяцалі — і пабудавалі. Спадзяёмся, што гэтак жа будзе даведзена да ладу і каналізацыйна-помпавая станцыя. Сустрэча спадабалася за простую гутарку, паважлівыя адносіны.                                                     

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *