Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Наш ответ фальсификаторам истории

09.05.2024

Я вельмі люблю гэты апошні месяц вясны – песенна-шчымлівы, пераможны, такі па-сапраўднаму шчыры, добры, спакойны і мірны Май. А ў тыя вогненныя 40-я гады змагаліся таксама, як спявалі ў песні, нават «бярозы ды сосны, партызанскія сёстры», дапамагаючы сынам, братам, бацькам.

Пераможны Май – для мяне найперш Памяць. Прайшлі дзесяцігоддзі, як скончылася Вялікая Айчынная – самая страшная вайна ХХ стагоддзя, аднак пах таго пораху і ў ХХІ стагоддзі мы, беларусы, востра адчуваем у паветры: а як жа інакш – вайна закранула літаральна кожную сям’ю. Сённяшняе пакаленне не ведае жахаў вайны, мы не бачылі спаленых, разбураных вёсак, мястэчкаў, гарадоў Бацькаўшчыны, не чулі стогнаў параненых, але мы, нашы дзеці і ўнукі павінны перадаваць як горка-драматычную спадчыну праўду пра вайну, якая прынесла нашаму народу шмат страт, гора, пакут.

На жаль, адраджаецца зноў у тым ці іншым выглядзе фашызм, генацыд у свеце. Генацыд для нашых заморскіх «сяброў» зноў стаў запатрабаваным. А фашысцкая свастыка – «цацачкамі»…

На спражцы рэменя кожнага нямецкага салдата быў надпіс: «Gott mit uns» («3 намі Бог»). Сп’янелыя ад лёгкіх перамог над краінамі Еўропы, добра вымуштраваныя і выдатна ўзброеныя, фашысцкія ваякі верылі ў гэта, і ў тое, што сказаў ім Гітлер: вы, салдаты фюрэра, людзі вышэйшай расы, свет належыць вам, а людзі на ўсходзе – расы ніжэйшай, палову іх мы знішчым, астатнія будуць служкамі Вялікай Германіі. Таму ідзіце наперад, захоплівайце іхнія землі, якія стануць нашай жыццёвай прасторай, усталёўвайце там новы парадак, а непакорных бязлітасна знішчайце. Вайна будзе маланкавай, на месцы Масквы мы зробім вялізнае возера, і дапамагаць нам будзе сам Бог. Але Бог апынуўся не з тымі, хто заліваў зямлю крывёю жанчын і дзетак, хто рабаваў і паліў гарады і вёскі. Бог стаў на баку тых, хто бараніў Бацькаўшчыну.

На жаль, чым далей адыходзяць ваенныя падзеі, тым больш імкліва навязваюцца нам «новыя» варыянты гісторыі Вялікай Айчыннай. У нас, нашчадкаў тых, хто цаной уласнага жыцця выратаваў свет ад фашысцкай навалы, спрабуюць адабраць галоўную святыню – Перамогу. І таму сёння мы як ніколі ў адказе за Праўду пра Вайну. За памяць, якую павінны захаваць, каб урокі святой Вялікай Айчыннай, якія ў сувязі з апошнімі ваенна-палітычнымі падзеямі на Украіне з’яўляюцца надзвычай актуальнымі сёння, беларусам больш ніколі не давялося перажыць. Нам усім разам трэба даваць адпор фальсіфікатарам і псеўдагісторыкам, абмяркоўваваць шляхі захавання і перадачы агульнай гістарычнай памяці, неміфічнай, няфэйкавай праўды.

Горка, аднак сёння дыскрэдытуецца ў свеце само паняцце патрыятызму, подзвігу, навязваюцца крывыя і пачварныя пункты гледжання пра сапраўдных герояў, якія перамаглі ў крывавай вайне. Таму і ўзнікае шмат тлумачэнняў па спрэчных пытаннях пра сімвалы, калабарацыі, пра даваенныя тэрыторыі дзяржаў. Гэтым і карыстаюцца нашы заморскія ворагі, каму стабільнасць, мір зусім не патрэбны. Таму фальсіфікацыі падзей вайны, наўмыснае скажэнне гістарычных фактаў, прыніжэнне ролі савецкага народа ў перамозе – тыя актуаліі, якім апошнім часам вымушана супрацьстаяць беларуская грамадскасць...

Палітычныя псеўдасілы Еўропы імкнуцца нават перапісаць Нюрнберг, дзе быў вынесены прысуд тым, хто распальваў вайну. Па сутнасці, гэта ўжо рэвізія вынікаў Другой сусветнай вайны, робіцца чарговая спроба рэабілітаваць сапраўдных вінаватых і памагатых у развязванні вайны. Нельга не ўспомніць, што ў ваенным паходзе супраць СССР разам з Германіяй выступілі Венгрыя, Румынія, Фінляндыя, Славакія, Італія. Іх войскі налічвалі каля 870 тысяч чалавек, 42 разліковыя дывізіі, звыш 6600 гармат і мінамётаў, 400 танкаў і 960 самалётаў. А ўсяго на баку Германіі ваявала каля 2 мільёнаў чалавек з 15 краін Еўропы. Многія з іх пакінулі свой чорны след на акупіраванай тэрыторыі Беларусі, удзельнічаючы ў знішчэнні беларусаў. Сёння разгорнута нябачаная раней фальсіфікацыя ваенных падзей, з’явілася нямала «шукальнікаў праўды», якія імкнуцца выяўляць і адкрываць толькі негатыўныя факты ваеннай гісторыі, перабольшваючы, а то і выдумляючы і падтасоўваючы розныя падзеі і факты, ствараючы міфы. Калі раней агрэсіўныя антысаветчыкі спрабавалі абвінавачваць Савецкі Саюз у распальванні Другой сусветнай вайны, то сёння ўжо прымаюцца адпаведныя рэзалюцыі на міждзяржаўным узроўні.

Добра, што ў Беларусі прапрацоўваецца пытанне, каб у кожнай вобласці і раёне былі створаны патрыятычныя цэнтры. Гэта паспрыяе, канешне ж, патрыятычнаму выхаванню моладзі. Для таго каб паспяхова будаваць шчаслівую Беларусь, мы ўсе разам павінны ствараць у краіне атмасферу нецярпімасці, якая б не дазваляла прарастаць гістарычнай хлусні, крывадушшу, жорсткасці, невуцтву. Закон «Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму» – вельмі актуальны. Гэты закон утрымлівае поўны паняційны апарат, які тлумачыць нам, што такое нацызм, што такое нацысцкая сімволіка і іншае.

Канстанцін КАРНЯЛЮК, пазаштатный аўтар «СП»


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей