Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Что нового на территории Грозовского сельсовета? Рассказываем

07.04.2024

Перш за ўсё - добраўпарадкаванне

На тэррыторыі Грозаўскага сельсавета работнікі сельвыканкама і філіяла «Лакнея» ачышчалі прыдарожную паласу ў вёсцы Камсамольская ад паваленных дрэў, сухой травы і галля (на здымку).

Навялі парадак на тэрыторыях мемарыялаў і помнікаў загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэтымі днямі педагагічны калектыў і тэхперсанал Камсамольскай СШ бялілі ствалы дрэў, а работнікі філіяла «ДРБУ №124» правялі рамонт дарогі да могілак у вёсцы Труханавічы.

Аднаўляюць лясы

Установы адукацыі, размешчаныя на тэрыторыі Грозаўскага сельсавета, аказваюць дапамогу Капыльскаму вопытнаму лясгасу ў пасадцы дрэў.

Падарожжа ў Хатынь

У Грозаўскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў прайшло мерапрыемства «Попел Хатыні».

Пражываючыя здзейснілі завочнае падарожжа па мемарыяльным комплексе. Мерапрыемства праходзіла ў фармаце прэзентацыі, падчас якой дэманстраваліся слайды з фотаздымкамі. Гучалі песні і вершы пра спаленую вёску Хатынь.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей