Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

О жизни на территории Тимковичского сельсовета

06.04.2024

З вясной прыходзіць парадак

вяскоўцы актыўна прыбіраюць сваю малую радзіму.

Так, у рамках месячніка па навядзенні парадку ў філіяле «Вялікая Раёўка» прыводзяць да ладу прыдамавыя тэрыторыі і пустыя ўчасткі. А нядаўна работнікі гаспадаркі высадзілі 85 ліставых дрэў каля малочнатаварнай фермы «Вялікая Раёўка».

У вёсцы Навасёлкі педагогі і навучэнцы мясцовай базавай школы добраўпарадкавалі тэрыторыю вакол каплічкі, а таксама пасадзілі каля яе хвоі. Дарэчы, частку дрэў высадзілі яшчэ ў мінулым годзе. Сіламі работнікаў школы прыбіралі ад пустазелля і кустоў і вуліцы населенага пункта.

Варта сказаць і пра Цімкавіцкую СШ. Дзеці разам з педагогамі наводзілі парадак на месцах воінскіх пахаванняў, штаба пагранічнага атрада, на брацкай магіле савецкіх воінаў-пагранічнікаў (на здымку) і ля помніка загінулым жыхарам Цімкавіч. У работу па навядзенні парадку актыўна ўключыліся і прадстаўнікі мясцовага дзіцячага сада.

2 цв

На суботнік выйшлі супрацоўнікі філіяла «Аўтамабільны парк № 21» ААТ «Мінаблаўтатранс» – у скверы аграгарадка былі высаджаны пятнаццаць ліп.

Удзяляюць увагу і дарогам на тэрыторыі сельсавета: вядзецца іх грэйдзіраванне, а месцамі падсыпка.

Карысны візіт

З візітам Цімкавіцкі сельвыканкам нядаўна наведала старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая.

У сустрэчы прынялі ўдзел старшыні ўсіх сельскіх Саветаў Капыльшчыны. Пасля канструктыўнай гутаркі кіраўнікі і прадстаўнікі дэпутацкага корпуса праехаліся па аграгарадку Цімкавічы. Асаблівая ўвага была звернута на стан агародж, пустых дамоў і навядзенне парадку.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей