Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Что нового на территории Копыльского сельсовета?

06.04.2024

Старонкі гісторыі

У Мажскай пачатковай школе прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны гадавіне трагедыі ў Хатыні (на здымку).

Навучэнцы змаглі паглыбіць веды аб гістарычным мінулым нашай дзяржавы, аб трагічных падзеях у Хатыні, аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Чысціня і парадак

На тэрыторыі сельсавета прайшлі мерапрыемствы ў рамках месячніка па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Так, былі пасаджаны маладыя дрэўцы ў аграгарадку Мажа, добраўпарадкаваны помнікі воінскай славы і месцы воінскіх пахаванняў. З тэрыторыі могілак вывезена смецце, для навядзення парадку на ўчастках з пахаваннямі завезены пясок. Работы па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні працягваюцца.

На кантролі - звароты грамадзян

У Капыльскім сельвыканкаме праводзіцца аператыўная работа са зваротамі грамадзян, многія з якіх датычацца якасці дарожнага палатна. Таму гэтымі днямі сіламі Капыльскай ЖКГ праводзіцца грэйдзіраванне мясцовых дарог.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей