Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

А что у нас в календаре? 18 марта

18.03.2024

Гэты дзень з'яўляецца семдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 288 дзён.

Гістарычныя падзеі 18 сакавіка

У 1921 годзе быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор паміж Польшчай і Савецкай Расіяй.

У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Іранам.

Хто нарадзіўся 18 сакавіка

1903 год: Вера Малькова, беларуская спявачка, народны артыст БССР.

1924 год: Васіль Бяляўскі, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся французскі паэт Стэфан Малармэ і французскі пісьменнік і рэжысёр Люк Бесон.

18 сакавіка ў народным календары

У праваслаўных вернікаў пачынаецца галоўны шматдзённы пост. Доўжыцца Вялікі пост 48 дзён.

Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Конана Ісаўрыйскага і Конана Градара.

Імя святога ў народзе асацыявалася са словам града і гарод. Вяскоўцы высявалі насенне, якое не баіцца магчымых замаразкаў.

Калі гракі селі на гнёзды, праз тры тыдні можна пачынаць сяўбу. Убачыць мыш у доме або на полі – да неўраджаю.


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей