Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

О жизни на территории Семежевского сельсовета

17.03.2024

Другое жыццё зямлі

На тэрыторыі Семежаўскага сельсавета працягваюцца работы па зносе старых пабудоў і падрыхтоўцы зямлі для далейшага выкарыстання. Так, знеслі і зрабілі пахаванне чатырох старых будынкаў у вёсках Філіпавічы, Чырвоная Дубрава і аграгарадку Семежава (на здымку). Акрамя гэтага, участкі, на якіх стаялі дамы, раскарчавалі і расчысцілі.

1 цв копия

Зараз у зямлі, якая не выкарыстоўвалася, з’явіўся другі шанс быць карыснай – тэрыторыю або ўвядуць у севазварот, або выдзеляць для будаўніцтва індывідуальнага жылога дома.

Марафет для Калініна

Пасёлку Калініна працягваюць надаваць дагледжаны выгляд. Як толькі дазволілі ўмовы надвор’я, супрацоўнікі Семежаўскага сельвыканкама прадоўжылі наводзіць парадак у гэтым невялікім пасёлку. Дапамагаюць ім работнікі будаўнічай брыгады ААТ «Семежава».

– Сёння ў Калініне пражывае ўсяго толькі тры чалавекі, таму нядзіўна, што населены пункт паступова зарастае. Але пакуль у пасёлку будуць жыхары, мы будзем наводзіць там парадак, – адзначыла старшыня Семежаўскага сельвыканкама Вікторыя Кунаш-Літвіна.

Дарожная справа

З надыходам вясны на тэрыторыі сельсавета пачалося добраўпарадкаванне дарог. На вуліцах Лугавая і Шпіталь работнікі Капыльскай ЖКГ зрабілі грэйдзіраванне і падсыпку гравіем. Прагрэйдзіраваны таксама вуліцы Селішча і Маёва ў вёсцы Чырвоная Дубрава.

Фота з архіва Семежаўскага сельвыканкама


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей