Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Новости Блевчицкого сельсовета

17.03.2024

Ушанавалі памяць

У дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў вучні і настаўнікі Быстрыцкай сярэдняй школы разам з адміністрацыяй Блеўчыцкага сельвыканкама наведалі месца пахавання воіна-афганца Генадзя Міхалковіча ў весцы Мацкевічы. Там ушанавалі памяць абаронца хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі. Пасля накіраваліся да маці воіна-інтэрнацыяналіста Соф’і Іванаўны (на здымку).

1 копия1

У вольны час

Ляшнянскім клубам-бібліятэкай арганізавана прафілактычная акцыя на даму для пажылых людзей «Агонь сябар – агонь вораг». А жанчынам была прапанавана канцэртная праграма «Для вас, мілыя дамы».

Ахова правапарадку

З удзелам намесніка начальніка Капыльскага РАУС Андрэя Трублоўскага адбылося пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку, на якім абмеркаваны пытанні п’янства і алкагалізму насельніцтва, а таксама паводзін грамадзян у пажаранебяспечны перыяд.

Фота Быстрыцкай СШ


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей