Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

О жизни на территории Бучатинского сельсовета

16.03.2024

Змяніўся старшыня

У Бучацінскім сельвыканкаме новы старшыня. Святлана Іванаўна Сташаніна многім добра вядомая. Шмат гадоў працавала ва ўстановах адукацыі раёна, а апошнія гады займала пасаду намесніка начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама.  Умее добра ўзаемадзейнічаць з насельніцтвам, таму і на пасадзе старшыні сельвыканкама праявіць свае лепшыя якасці, якія фарміраваліся на працягу ўсёй яе прафесійнай кар’еры.

Наводзяць парадак

Стартаваў  месячнік  па навядзенні парадку на зямлі, які працягнецца да 30 красавіка 2024 года. Уборка вуліц, выдаленне кустоў, рамонт дарог, добраўпарадкаванне помнікаў і воінскіх пахаванняў – гэта не поўны пералік работ, якія будуць праведзены за гэты час.

Падвялі вынікі

У ЗАТ «Жыліхава» адбыўся гадавы справаздачны сход акцыянераў з узнагаро-джаннем лепшых працаўнікоў падзячнымі лістамі. А падчас справаздачна-выбарнага сходу пярвічнай  прафсаюзнай арганізацыі праведзена рэспубліканская акцыя «Наш жывёлавод», дзе таксама ўручаны падзякі лепшым работнікам.

Культурная палітра

Святочны канцэрт, прысвечаны Дню жанчын, для жыхароў в. Бучаціна падрыхтавалі артысты Цімкавіцкага сельскага дома культуры. Канцэрт прайшоў у святочнай атмасферы. Кожны нумар прымаўся слухачамі з радасцю і добрым настроем, гледачы дружна падпявалі знаёмыя песні.

Падчас экскурсіі ў Бучацінскую сельскую бібліятэку (на здымку) дашкаляты даведаліся, як можна ўзяць кнігі для чытання і як трэба беражліва да іх адносіцца.

976 цв копия

Фота з архіва сельскай бібліятэкі


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей