Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Что нового в Слобода-Кучинском сельсовете? Рассказываем

14.03.2024

У аснове - прафілактыка

На чарговым сумесным пасяджэнні сельвыканкама і савета грамадскага пункта аховы правапарадку разгледжана пытанне работы суб’ектаў прафілактыкі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх.  У бягучым годзе пажараў і гібелі людзей не зарэгістравана, тады як за 2023 год адбылося два ўзгаранні гаспадарчых пабудоў па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём.

– Названай камісіяй праводзяцца сустрэчы з насельніцтвам, сходы грамадзян у населеных пунктах, абмяркоўваюцца пытанні супрацьпажарнай прафілактыкі, – расказвае старшыня сельвыканкама Нэла Гусева. – За бягучы   перыяд  праведзена  абследаванне  164,  або 23%   домаўладанняў, дзе пастаянна пражываюць грамадзяне. У першую чаргу ўвага надаецца шматдзетным сем’ям, адзінокім грамадзянам, а таксама грамадзянам, схільным да злоўжывання спіртных напояў. Камісіяй выяўлена 10 парушэнняў правіл пажарнай бяспекі, па якіх устаноўлены тэрміны для ліквідацыі.

Жывая класіка

Агульнашкольны творчы конкурс юных чытальнікаў «Жывая класіка» ў Старыцкай СШ сёлета праходзіў пад дэвізам «Памяць вечна жывая». Прысвечаны ён 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Удзельнікі конкурсу ў чарговы раз успаміналі падзеі Вялікай Айчыннай вайны, чытаючы вершы знакамітых беларускіх пісьменнікаў. Канкурсанты былі ўзнагароджаны дыпломамі.

Збяры макулатуру - выратуй дрэва!

У Слабадакучынскай СШ прайшла акцыя па зборы макулатуры «Збяры макулатуру – выратуй дрэва!» (на здымку).  Сваім удзелам школьнікі дапамагаюць выратаваць планету ад смецця, а лес ад высечкі.

1 копия

Фото з архіва Слабадакучынскай сярэдняй школы


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей