Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Что нового на территории Грозовского сельсовета? Рассказываем

15.03.2024

Адбыліся выбары

Дэпутатамі Грозаўскага сельскага Савета дэпутатаў 29 склікання сталі  адзінаццаць кандыдатаў. Прайшла першая арганізацыйная сесія, на якой абраны старшыня Грозаўскага сельскага Савета дэпутатаў Жанна Скрыган.

Увага правапарадку

Выязное пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку на чале са старшынёй Грозаўскага сельвыканкама Жаннай Скрыган прайшло ў аграгарадку Камень. У гэты дзень разглядалі восем чалавек па пытаннях п’янства, нядобранадзейныя сем’і і інш.

Павялічваюць дэмаграфію

За мінулы перыяд 2024 года на тэрыторыі Грозаўскага сельсавета на чатыры шматдзетныя сям’і стала больш. У кожнай з іх нарадзілася трэцяе дзіця.

З павагай да пажылых

У Грозаўскім псіханеўралагічным інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя 8 Сакавіка. У гэты дзень прайшла конкурсна-забаўляльная праграма «За ўсіх жанчын», а таксама канцэрт вакальнай групы з Прыорбанка. Мерапрыемства было яскравым і падарыла шмат станоўчых эмоцый. У знак удзячнасці пражываючыя ўручылі гасцям сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей