Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Гражданская позиция Бориса Денисюка: активность и преданность Родине

18.01.2024

Барыс ДЗЕНІСЮК, член Беларускага саюза журналістаў і Беларускага саюза афіцэраў:

– Выбары – адна з найважнейшых падзей у жыцці дзяржавы. Кожны грамадзянін, аддаючы свой голас, удзельнічае ў кіраванні сваім раёнам, вобласцю і краінай. Сваім выбарам мы вызначаем не толькі будучую эканоміку і палітыку, але і працягваем захаванне гістарычнай памяці беларускага народа. І калі чуеш пытанне «А навошта ісці на выбары?», становіцца незразумела: як пра такое ўвогуле можна спытаць? Бо ўсе мы –  раўнапраўныя грамадзяне нашай дзяржавы, значыць, мы ў адказе за яе лёс, за нашу агульную будучыню. Кожны наш голас – гэта, можна сказаць, цаглінка, якая закладваецца ў падмурак жыцця роднай Беларусі. Нельга забываць пра гэта! Калі падумаць, то гэта працэдура зойме не больш за 15 хвілін асабістага часу, але менавіта яны шмат у чым вызначаюць будучыню нашай краіны.

Для мяне выбар пры галасаванні заснаваны на трох простых рэчах: чалавек павінен перажываць за сваю краіну, за захаванне стабільнасці і міру ў нашым грамадстве, умець адстойваць інтарэсы людзей. Сёння кожны мае магчымасць паўплываць на тое, хто ўвойдзе ў новы склад парламента. І я веру, што кандыдат, які разумее і адчувае людзей, унясе неабходныя змены і будзе карысны.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей