Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Анализ состояния преступности в Копыльском районе за одиннадцать месяцев 2023 года

20.12.2023

Капыльскім РАУС праведзены аналіз стану злачыннасці на тэрыторыі раёна за адзінаццаць месяцаў 2023 года: выяўлены рост злачынстваў, учыненых у грамадскіх месцах, а таксама злачынстваў, здзейсненых асобамі, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення.

На аснове праведзенага аналізу, Капыльскім РАУС сумесна з АМАП УУС Мінскага аблвыканкама з 8 па 10 снежня 2023 года праведзена спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Правапарадак» на тэрыторыі ўчасткаў, дзе дапушчаны рост злачынстваў. Паводле слоў намесніка начальніка Капыльскага РАУС — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі падпалкоўніка міліцыі Андрэя Трублоўскага, праведзеным комплексам мерапрыемстваў выяўлены 52 адміністрацыйныя правапарушэнні, учыненыя, у тым ліку ў стане алкагольнага ап’янення, два — непаўналетнімі. З ліку выяўленых правапарушэнняў маюць месца 4 парушэнні антыалкагольнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Росту злачынстваў на абслугоўваемай тэрыторыі за перыяд правядзення спецыяльнага комплекснага мерапрыемства не дапушчана.

Таксама праведзена прафілактычная работа з асобамі, якія знаходзяцца на розных уліках Капыльскага РАУС. Гэты факт сведчыць аб станоўчых выніках аператыўна-службовай дзейнасці аддзела ўнутраных спраў.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей