Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

А что у нас в календаре? 9 мая

09.05.2024

Гэты дзень з'яўляецца сто трыццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 236 дзён.

Гістарычныя падзеі 9 мая

У 1945 годзе савецкія войскі вызвалілі канцлагер Тэрэзін.

У 1953 годзе ў Мінску выйшаў першы нумар часопіса "Маладосць".

Хто нарадзіўся 9 мая

1941 год: Леанід Давідзенка, беларускі скульптар, педагог.

Таксама сёння нарадзіўся іспанскі філосаф Хасэ Артэга-і-Гасет.

9 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Васіля, святога Сцяпана і праведнай дзевы Глафіры.

У народзе святую празвалі Глафіра Гарошніца, у гэтую пору надыходзіў час саджаць гарох. Калі ж на бярозах ужо раскрыліся лісты, можна саджаць і бульбу.

Калі зранку 9 мая дзьме моцны вецер, у бліжэйшыя дні будзе яснае і цёплае надвор'е. Шмат расы прадвяшчае добры ўраджай агуркоў.


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей