Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

А что у нас в календаре? 6 мая

06.05.2024

Гэты дзень з'яўляецца сто дваццаць сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 239 дзён.

Гістарычныя падзеі 6 мая

У 1434 годзе ў Троках вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч выдаў вялікі земскі прывілей, які ўраўнаваў у правах каталікоў і праваслаўных.

У 1589 годзе кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Ваза надаў Пружанам Магдэбурскае права і герб.

У 1989 годзе адбыўся канцэрт знакамітай групы "Кино", які стаў для Беларусі адным з першых стадыённых рок-канцэртаў.

Хто нарадзіўся 6 мая

1761: Станіслаў Юндзіл, адзін з першых даследчыкаў беларускай флоры і фаўны.

1904: Паўлюк Трус, беларускі паэт.

1905: Юрка Гаўрук, беларускі перакладчык, паэт і рэжысёр.

1933: Юрась Свірка, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся адзін з лідараў Вялікай Французскай рэвалюцыі Максімільен Рабесп'ер і аўстрыйскі псіхіятр Зігмунд Фрэйд.

6 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Георгія Пермаганосца. У народзе гэта свята атрымала назву Юр'еў дзень або Юрый Вясновы.

Георгія Перамаганосца лічылі абаронцам палёў, зямных пладоў і хатняй жывёлы. Яму маліліся пра добры ўраджай, а таксама аб абароне жывёл ад хвароб і ведзьмаў.

Існавала шмат забабонаў і традыцый, звязаных з Юр'евым днём. Пасля гэтага дня пастухі ўжо не бралі ў статак новых жывёл, таму што верылі: калі гэта зрабіць, на статак нападуць ваўкі.

Жанчыны плялі вянкі і збіраліся ў карагоды. У гэты дзень хадзілі на поле і закопвалі там лустачку хлеба. Лічылася, што так ураджай будзе лепей.

Таксама ў свята, звязанае з урадлівасцю, спрабавалі пазбавіцца ад бясплоднасці. Для гэтага збіралі ранішнюю расу рушніком і выціраліся ім.


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей