Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

А что у нас в календаре? 18 апреля

18.04.2024

Гэты дзень з'яўляецца сто дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 257 дзён.

Гістарычныя падзеі 18 красавіка

У 1518 годзе адбылася каранацыя Боны Сфорцы.

У 1921 годзе ў Мінску адбылося афіцыйнае адкрыццё Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Хто нарадзіўся 18 красавіка

1814 год: Яўстафій Тышкевіч, беларускі археолаг, гісторык, этнограф і краязнавец.

1903 год: Платон Галавач, беларускі пісьменнік.

1959 год: Валерый Магучы, беларускі скульптар.

Таксама сёння нарадзіліся савецкая і расійская акрыса тэатра і кіно Святлана Немаляева і расійская спявачка Алена Цемнікава.

18 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Феадула, якога ў народзе празвалі Фядул-ветранік.

Гэта адзін з першых дней, у які пачынаюць дзьмуць па-сапраўднаму цёплыя, паўднёвыя вятры. Было прынята адчыняць у гэты дзень усе вокны, каб упусціць свежае паветра і цяпло. З'яўляюцца першыя насякомыя – матылькі, конікі.

У некаторых мясцінах ужо пачыналі араць поле.


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей