Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

А что у нас в календаре? 12 апреля

12.04.2024

Гэты дзень з'яўляецца сто трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 263 дні.

Гістарычныя падзеі 12 красавіка

У 1961 годзе Юрый Гагарын на караблі "Восход-1" здзейсніў першы палёт чалавека ў космас.

Хто нарадзіўся 12 красавіка

1541 год: Іпацій Пацей, царкоўны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

1890 год: Янка Нёманскі, беларускі пісьменнік.

1984 год: Алег Касцючэнка, беларускі мастак-жывапісец, манументаліст.

Таксама сёння нарадзіліся рускі падарожнік і географ Мікалай Пржавальскі, амерыканская пісьменніца Харпер Лі і іспанская оперная спявачка Мансерат Кабалье.

12 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Іаана Лесвічніка, аўтара багаслоўскай кнігі "Лесвіца райская", якая распавядае пра манаскі шлях да духоўнай дасканаласці.

У гэты дзень у вёсках частавалі дамавіка, каб ён не злаваўся, не ламаў рэчы, ды не шкодзіў дамашняй жывёле і гаспадарам дома.

Калі раніца 12 красавіка туманная, летам будзе добры ўраджай збожжа.


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей