Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

А что у нас в календаре? 5 апреля

05.04.2024

Гэты дзень з'яўляецца дзевяноста шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 270 дзён.

Якія падзеі адбыліся 5 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 5 красавіка

У 1936 годзе адкрыўся Музей Беларускага Палесся.

У 1990 годзе Вярхоўны Савет БССР аб’явіў 26 красавіка днём Чарнобыльскай трагедыі.

Хто нарадзіўся 5 красавіка

1793 год: Канстанцін Радзівіл, палітычны дзеяч, мецэнат, адзін з першых беларускіх фалькларыстаў.

1954 год: Марыя Дзмітранок, беларуская паэтэса, стваральніца першай у Беларусі школы паэзіі "Лотас".

Таксама сёння нарадзіліся англійскі філосаф Томас Гобс і шведская спявачка, музычны прадзюсар, салістка групы ABBA Агнэта Фэльтског.

5 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Нікана Пячэрскага.

У гэты дзень прыбіраліся ў хаце, а пасля прапальвалі ў лазні.

Назіралі за надвор'ем: калі аблокі плывуць па небе, хутка пройдуць цёплыя дажджы. Зорнае неба прадказвае замаразкі. Сонейка пры ясным небе апоўдні – лета будзе гарачае. Калі пахмурна, летнія месяцы будуць дажджлівыя.


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей